Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/14/740318_740319/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:19
14.11.2014 10:47 Палітыка

Пушылін: Мы настойваем, што мінская група павінна сабрацца тэрмінова з запрашэннем прадстаўнікоў АБСЕ, Украіны і Расіі

Мінск, 14 лістапада. Мінская група павінна сабрацца неадкладна з запрашэннем прадстаўнікоў АБСЕ, Украіны і Расіі, гаворыцца ў заяве паўнамоцнага прадстаўніка ДНР Дзяніса Пушыліна, паведамляе агенцтва РБК.

"Паўза ў дзейнасці мінскай групы яўна зацягнулася. Мы не разумеем, чаму Кіеў марудзіць з узгадненнем даты і парадку дня наступнай сустрэчы. Складваецца адчуванне, што Кіеў імкнецца да поўнага спынення мінскага працэсу, каб адмовіцца ад прамых кантактаў з рэспублікамі", — лічыць прадстаўнік апалчэння.

Ён заявіў, што любыя спробы ўрэгулявання канфлікту без удзелу прадстаўнікоў ДНР і ЛНР "будуць неэфектыўнымі і непазбежна завядуць перамоўны працэс у тупік". Пушылін пацвердзіў прыхільнасць ДНР мінскаму фармату з удзелам Расіі, АБСЕ, ДНР і ЛНР і Украіны.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі ДНР і ЛНР гатовыя найбліжэйшымі днямі выехаць у Мінск і "пачаць працу".

"Мы настойваем, што мінская група павінна сабрацца неадкладна з запрашэннем прадстаўнікоў АБСЕ, Украіны і Расіі. Падкрэсліваю, што кіраўнікамі рэспублік падпісаны прававыя акты аб прызначэнні пастаянных прадстаўнікоў рэспублік. Усе рашэнні, пад якімі гэтыя прадстаўнікі паставяць свае подпісы, будуць мець абавязковую сілу і выконвацца ўсімі органамі грамадзянскай улады.

Нагадаем, саветнік старшыні Савета бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі выключыў магчымасць правядзення паўторных перамоў кантактнай групы ў Мінску. "Мінска-2 не будзе. У нас ёсць Мінск-1 і тыя дамоўленасці, якія трэба выконваць, якія Украіна спраўна выконвае і не выконваюць тэрарысты", — сказаў ён у эфіры тэлеканала 1+1.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН