Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/14/740550_740551/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:32
14.11.2014 21:55 Палітыка

Кіраўнік МЗС Украіны не выключае правядзення ў Мінску чарговай сустрэчы кантактнай групы па сітуацыі ў Данбасе

Мінск, 14 лістапада. Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін не выключае правядзенне ў Мінску чарговай сустрэчы трохбаковай кантактнай групы аб пытаннях урэгулявання сітуацыі на Данбасе.

"Усім трэба прытрымлівацца мінскіх дамоўленасцяў. Мы гэта робім. У Мінску трохбаковая кантактная група будзе патрабаваць іх выканання ад іншых", — паведаміў Клімкін у сваім Twitter-інтэрв'ю ў пятніцу.

14 лістапада прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі на перамовах Дзяніс Пушылін распаўсюдзіў заяву з заклікам найхутчэйшым часам склікаць мінскую групу, каб абмеркаваць урэгуляванне сітуацыі ў Данбасе. Аднак дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі заявіў, што чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы з удзелам РФ і АБСЕ ў Мінску па сітуацыі ў Данбасе не будзе.

Нагадаем, на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску 5 верасня бакі канфлікту дамовіліся аб перамір'і, абмене палоннымі і дасягнулі шэрагу палітычных дамоўленасцяў, у прыватнасці аб абавязацельстве Украіны амніставаць апалчэнцаў і прыняць закон аб асаблівым статусе шэрагу раёнаў Данбаса. Пры гэтым было заяўлена, што бакі, якія супрацьборствуюць, застаюцца на занятых пазіцыях. 19 верасня ў Мінску быў падпісаны мемарандум аб выкананні палажэнняў пратакола.

Аднак на сёння практычна ўсе бакі перамоўнага працэсу прызналі, што мінскія дамоўленасці не выконваюцца. Удзельнікі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў іх зрыве.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН