Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/18/741177_741183/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:17
18.11.2014 16:09 Палітыка

Лукашэнка: Беларусь занепакоена тэндэнцыяй пагаршэння сітуацыі ва Украіне

Мінск, 18 лістапада. Беларусь занепакоена тэндэнцыяй пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым, як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым у Мінску.

"Апошнім часам сітуацыя вакол нашых межаў, Саюзнай дзяржавы насцярожвае. Мы не можам пагадзіцца з той актыўнасцю, якая сёння прадпрымаецца з боку заходніх дзяржаў на заходніх межах нашай Саюзнай дзяржавы. Мы не можам пагадзіцца з тэндэнцыяй пагаршэння сітуацыі ва Украіне, не толькі ў Данбаскім, Данецкім рэгіёнах, але і ў цэлым ва Украіне", — сказаў Лукашэнка.

"Мы вельмі спадзяваліся, што пасля выбараў сітуацыя будзе развівацца ў лепшым кірунку, у кірунку стабільнасці. Але, на жаль, мы гэтага не бачым", — адзначыў таксама Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік лічыць, што сітуацыя вакол Беларусі вельмі цесна звязана і з Расіяй. "Праблемы непадзельныя: нашы праблемы — гэта і вашы праблемы, а вашы праблемы — гэта нашы праблемы, — сказаў ён. — Гэты націск на Беларусь, які далёка неабыякавы для Расійскай Федэрацыі, натуральна, гэта націск і на Расійскую Федэрацыю, у якой і так праблем хапае".

"Таму гэты клубок праблем, якія складваюцца вакол нас, найперш датычацца знешнепалітычных ведамстваў, пераважаюць над сітуацыяй у Беларусі і, натуральна, Расіі, яны нас не турбаваць не могуць", — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён выказаў пажаданне, каб гэта тэма была абмеркавана беларускім і расійскім бакамі і "прыйшлі да нейкай адзінай пазіцыі і разам маглі выразна дзейнічаць у адзіным ключы".

Кажучы пра двухбаковыя беларуска-расійскія адносіны, Лукашэнка падкрэсліў, што "праблем у адносінах, якія насцярожваюць, няма наогул", паведамляе прэс-служба. "Мы пачынаем новы год у прынцыпе без праблем у нашых адносінах, нават дробных. Мы дамовіліся па ўсіх пытаннях", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго меркавання, калі б усе міністэрствы і ведамствы з абодвух бакоў працавалі так, як міністэрствы замежных спраў і абароны, у дзвюх дзяржаў наогул не было б ніякіх праблем.

Як адзначае прэс-служба, Лукашэнка "перадаў самыя добрыя словы падтрымкі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну". "Я бачу, які ў яго цяпер графік насычаны, галоўным чынам у цяжкім рэгіёне на Усходзе, і фізічна, і ў плане адлегласці", — сказаў Лукашэнка. Ён таксама папрасіў "перадаць добрыя пажаданні Дзмітрыю Мядзведзеву".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН