Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/18/741331_741335/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:43
18.11.2014 22:52 Палітыка

Лаўроў: Трэба выконваць мінскія пагадненні, а не абвінавачваць РФ у іх зрыве

Мінск, 18 лістапада. Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заклікаў не абвінавачваць Расію ў зрыве мінскіх дамоўленасцей па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, замест гэтага неабходна дабівацца іх рэалізацыі.

Як перадае РІА Новости, на сустрэчы са сваім германскім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам Лаўроў згадзіўся з ім у тым, што "мінскія дамоўленасці неідэальныя, але гэта адзінае, пад чым гатовы падпісацца і падпісаліся і падтрымалі ўсе ключавыя гульцы: і самі ўкраінскія бакі, і Еўрасаюз, і ЗША, і Расія".

"Калі ўсе мы былі шчырыя, калі мы гэта вымаўлялі, то давайце даб`емся выканання гэтых дамоўленасцей, а не будзем наладжваць такія гучныя скандалы, абвінавачваючы кагосьці ў іх зрыве", — заявіў Лаўроў па выніках перамоў з кіраўніком МЗС ФРГ.

Як паведамляў БелаПАН, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі заявіў, што ва Украіне "логіка вайны дамінуе над логікай міру, а мінскія дамоўленасці не выконваюцца".

Ён заўважыў, што канфліктуючыя бакі не заўсёды хочуць дамаўляцца і нават кантактаваць адзін з адным. "Але калі гінуць людзі, трэба садзіцца разам за стол і дамаўляцца", — падкрэсліў Макей. Беларусь, дадаў міністр, выступае за найхутчэйшае спыненне ўзброенага супрацьстаяння ва Украіне, каб "не было нагнятання, каб бакі селі за стол перамоў".
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН