Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/18/by_media_krama_ph/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2019 08:08
18.11.2014 19:57 Фота

У канцы лістапада "Крама" прэзентуе ў Мінску свой новы альбом "Белая вада"

    Паглядзець Паглядзець
У Мінску 18 лістапада адбылася прэс-канферэнцыя гурту "Крама" з нагоды выхаду новага альбома "Белая вада" і канцэрта 28 лістапада ў сталічным Палацы культуры чыгуначнікаў.

"Творчая праца над альбомам расцягнулася амаль на дваццаць год, і патлумачу чаму, — расказаў лідэр гурту Ігар Варашкевіч. — Апошняя песня "Твой накірунак" напісана яшчэ ў 1995 годзе і толькі зараз убачыць свет, а фізічная праца расцягнулася на чатыры-пяць год. Першая частка альбома была запісаная ў студыі "Лепрыконсаў" у 2009 годзе, потым праца была спынена па розных прычынах і аднавілася толькі ў гэтым годзе, ужо ў іншай студыі".

"Працягнулі мы працаваць на студыі Maple Tree, — дадае гітарыст Сяржук Трухановіч. — Мне здаецца, гэта наш лепшы па якасці гучання альбом за ўвесь час. Пасля яго прэзентацыі, ужо ў новым годзе, хацелі б зладзіць тур па Беларусі — канцэртаў так пяць. Акрамя таго, зараз актыўна закідваем кліп на тэлебачанне, каб ён быў на вачах у людзей".

"Калі б была магчымасць, мы б з задавальненнем знялі кліпы на ўсе песні, — зазначае Варашкевіч, — але такой магчымасці ў нас няма. Усё жыццё зайздросціў Міхалку, таму што як толькі ў яго з'яўлялася песня — адразу кліп".

Лідар "Крамы" прызнаўся, што ў яго планах — зрабіць "чыста рок-н-рольны альбом".

На здымках:
1 — Ігар Варашкевіч;
4 — Сяржук Трухановіч;
5 — аўтары тэкстаў песень Зміцер Лукашук і Наста Гулак;
6 — Аляксандр Ванькевіч (бас-гітара, бэк-вакал).
Фота Сяргея Сацюка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН