Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/22/742121_742123/
Дата раздрукоўкі: 10.12.2018 09:11
22.11.2014 15:34 Грамадства

Беларускія ІТ-спецыялісты дапамаглі расійскім праваахоўнікам ідэнтыфікаваць смяротныя спайсы

Мінск, 22 лістапада. Беларускія ІТ-спецыялісты з кампаніі "БелХард", якія стварылі экспертную інфармацыйна-пошукавую сістэму "Аіпсін Антынаркотыкі", змаглі з яе дапамогай хутка і дакладна ўстанавіць хімічныя формулы новых сінтэтычных наркотыкаў у курыльных сумесях (спайсах), якія выклікалі масавыя атручэнні і смерці моладзі ў Расіі.

У прыватнасці, як паведамілі БелаПАН у кампаніі "БелХард", гэта рэчывы, якім былі прысвоены такія кодавыя назвы, як MDMB(N)-BZ-F, PPA(N)-2201, R-MDMA і DL-4662. Дзякуючы дапамозе беларусаў расійскія праваахоўныя органы змаглі дадаць гэтыя рэчывы ў спісы забароненых да абароту і атрымалі магчымасць затрымліваць партыі новага наркатычнага зелля. Веданне хімічнай формулы рэчыва, якое выклікае атручэнне, дапамагае і медыцынскім установам аказваць больш кваліфікаваную дапамогу пацярпелым.

Зараз сінтэтычныя наркотыкі актыўна выцясняюць з рынку традыцыйны гераін. Яны вызначаюцца вялікай разнастайнасцю па хімічным саставе і формах распаўсюджвання. У гэтых умовах беларуская распрацоўка аказалася вельмі запатрабаванай і ў Расіі, зазначаюць у кампаніі "БелХард". Да прыкладу, у 2013 годзе толькі ў Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі было зроблена каля сямі тысяч экспертыз прадстаўленых да даследавання ўзораў, ідэнтыфікацыя якіх раней была вельмі цяжкай. У асабліва цяжкіх і тэрміновых выпадках беларусы непасрэдна дапамагаюць калегам ідэнтыфікаваць наркотыкі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН