Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/11/26/743028_743030/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:14
26.11.2014 16:44 Палітыка

Арсеній Яцанюк: Мінскі пратакол усё яшчэ можа прынесці мір ва Украіну

Мінск, 26 лістапада. Мінскі пратакол усё яшчэ можа прынесці мір ва Украіну, заявіў украінскі прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк, адкрываючы 26 лістапада пасяджэнне ўрада.

Паводле яго слоў, Украіна зрабіла ўсё, каб дасягнуць міру, аднак Расіяй не было зроблена ні кроку для дээскалацыі канфлікту. "Расія абавязана выконваць тое, што падпісала і паабяцала ўсяму свету. Мінскі пратакол, 12 пунктаў, — гэта той план, які ўсё яшчэ можа прынесці мір ва Украіну і спыніць расійскую ваенную агрэсію", — цытуе Яцанюка агенцтва УНІАН. "Расія не хоча міру. Калі б Пуцін хацеў міру, то мінскі пратакол быў бы не на паперы, а на справе", — дадаў украінскі прэм'ер.

Мінскі пратакол аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе быў падпісаны 5 верасня па выніках пасяджэння кантактнай групы ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія з удзелам сепаратыстаў. 19 верасня ў Мінску быў падпісаны мемарандум аб выкананні палажэнняў пратакола. Аднак праз некалькі тыдняў усе бакі перамоўнага працэсу прызналі, што дасягнутыя ў Мінску мірныя дамоўленасці не выконваюцца. Пры гэтым удзельнікі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў іх зрыве.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН