Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/08/745350/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 11:59
08.12.2014 09:29 Палітыка, Грамадства

Прадстаўнікі самаабвешчанай ДНР хочуць, каб сустрэча ў Мінску прайшла не раней за 12 снежня

Мінск, 8 снежня. Пастаянны прадстаўнік ДНР у мінскай кантактнай групе Дзяніс Пушылін паведаміў, што ў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы настойваюць на тым, каб чарговая мінская сустрэча па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе прайшла не раней за 12 снежня, таму што сабраліся пытанні, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі. Пра гэта паведамляе РІА Новости.

"Мы настойваем на даце перамоў не раней за 12-е (снежня), 9-е катэгарычна не падыходзіць. Сабралася шмат пытанняў, якія патрабуюць узгаднення з кіраўніцтвам, яны патрабуюць прапрацоўкі, інакш яны проста не будуць вырашаныя", — заявіў 7 снежня журналістам пастаянны прадстаўнік ДНР у мінскай кантактнай групе Дзяніс Пушылін.

Раней афіцыйны прадстаўнік Савета нацбяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка заявіў, што сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні ў Данбасе папярэдне прызначаная на 9 снежня ў Мінску і ніякіх размоў пра перанос гэтай даты з боку Кіева няма.
Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) Ігар Плотніцкі на пасяджэнні ўрада ЛНР 6 снежня таксама заявіў, што пагадненне пра перамір'е з украінскімі ўладамі будзе падпісанае 9 снежня, пасля чаго пачнецца "этап цішыні". Паводле яго слоў, пагадненне будзе складацца з некалькіх пунктаў, якія прадугледжваюць спыненне агню, вывад тэхнікі і далейшыя дзеянні па ўрэгуляванні канфлікту. Акрамя таго, у дакуменце будуць прапісаныя ўмовы, пры якіх будзе адкрыты агонь у адказ у выпадку парушэння перамір'я, дадаў Плотніцкі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН