Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/09/745664_745665/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 11:59
09.12.2014 09:48 Палітыка

Сустрэчу кантактнай групы па Украіне ў Мінску могуць перанесці на 12 снежня, паведамляюць у СБУ

Мінск, 9 снежня. Сустрэчу ў Мінску кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне могуць перанесці на 12 снежня, заявіў начальнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіль Воўк у эфіры праграмы "Свабода слова" на ICTV, паведамляе "Украинская правда" .

"Хутчэй за ўсё, 9 снежня сустрэча не адбудзецца. І вельмі спадзяюся, з вялікай верагоднасцю яна адбудзецца 12 снежня, у пятніцу. І думаю, што не толькі адбудзецца сустрэча, але і будуць канкрэтныя вынікі", — зазначыў ён.

Воўк выказаў меркаванне аб тым, што 9 снежня пройдзе дзень цішыні: "У любым выпадку, цяжкая зброя страляць не будзе".

"У мяне ёсць упэўненасць, што гэты дзень цішыні працягнецца да 12 снежня, калі ён будзе замацаваны адпаведнымі дакументамі", — дадаў Воўк.

Нагадаем, 8 снежня прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ў кантактнай групе Дзяніс Пушылін заявіў, што перамовы ў Мінску па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне адбудуцца, як толькі Кіеў пацвердзіць парадак дня.

У сваю чаргу прадстаўнікі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі настойваюць на правядзенні сустрэчы кантактнай групы ў Мінску 12 снежня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН