Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/15/746915_746916/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 11:58
15.12.2014 12:03 Палітыка

Парашэнка, Меркель і Аланд выказаліся за найхутчэйшую сустрэчу кантактнай групы па Украіне з мэтай рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 15 снежня. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас тэлефоннай размовы 14 снежня выказаліся за найхутчэйшую сустрэчу кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ "для прыняцця мер па далейшым ажыццяўленні ўсіх пунктаў мінскіх дамоўленасцяў, якія з'яўляюцца шляхам да дээскалацыі канфлікту, а таксама для вырашэння гуманітарных праблем на Данбасе".

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, бакі адзначылі, што, нягледзячы на памяншэнне колькасці абстрэлаў з часу аб'яўлення рэжыму спынення агню 9 снежня, пакуль не адбылося адводу войскаў і цяжкага ўзбраення ад лініі размежавання, закрыцця мяжы і вызвалення заложнікаў у адпаведнасці з абавязацельствамі бакоў, замацаванымі ў мінскіх дамоўленасцях. Пры гэтым Парашэнка "асабліва адзначыў неабходнасць дабіцца вызвалення ўсіх заложнікаў, колькасць якіх на сёння перавышае 600 чалавек".

Прэзідэнт краіны паведаміў пра складаную гуманітарную сітуацыю і акрэсліў меры, якія ўкраінскі бок прымае для яе ўрэгулявання. У найбліжэйшыя дні Кіеў накіруе для пацярпелых рэгіёнаў гуманітарную дапамогу з харчаваннем і лекамі. Механізм трохбаковай кантактнай групы, а таксама супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі неабходны для яго дастаўкі і належнага распаўсюджвання, падкрэсліў Парашэнка.

Чакалася, што кантактная група збярэцца ў Мінску на мінулым тыдні (9, 11 або 12 снежня), аднак перамовы сарваліся.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН