Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/15/746941_746942/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:20
15.12.2014 13:18 Палітыка

Кэры і Лаўроў выказаліся за найхутчэйшую сустрэчу кантактнай групы па выкананні мінскіх дамоўленасцяў з мэтай урэгулявання сітуацыі на Данбасе

Мінск, 15 снежня. Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы ў Рыме 14 снежня заявілі пра неабходнасць найхутчэйшага правядзення перамоў трохбаковай кантактнай групы Расія — Украіна — АБСЕ па выкананні мінскіх дамоўленасцяў з мэтай урэгулявання сітуацыі на Данбасе.

"У кантэксце сітуацыі на Паўднёвым Усходзе Украіны акцэнтавана неабходнасць паслядоўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў і найхутчэйшага склікання з гэтай мэтай пасяджэння кантактнай групы", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС РФ у Facebook.

Як паведамляў БелаПАН, за найхутчэйшую сустрэчу кантактнай групы выказаліся таксама прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд падчас тэлефоннай размовы 14 снежня. На думку бакоў, пасяджэнне групы неабходна "для прыняцця мер па далейшым увасабленні ўсіх пунктаў мінскіх дамоўленасцяў, якія з'яўляюцца шляхам да дээсклацыі канфлікту, а таксама для вырашэння гуманітарных праблем на Данбасе". Бакі таксама зазначылі, што, нягледзячы на памяншэнне колькасці абстрэлаў з часу аб'яўлення рэжыму спынення агню 9 снежня, пакуль не адбылося адводу войскаў і цяжкага ўзбраення ад лініі размежавання, закрыцця мяжы і вызвалення заложнікаў у адпаведнасці з абавязацельствамі бакоў, замацаванымі ў мінскіх дамоўленасцях, паведаміла прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Чакалася, што кантактная група збярэцца ў Мінску на мінулым тыдні (9, 11 або 12 снежня), аднак перамовы сарваліся.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН