Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/18/747848_747850/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:18
18.12.2014 14:25 Палітыка

Пуцін: Расія за выкананне ўсіх мінскіх дамоўленасцяў па Украіне

Мінск, 18 снежня. "Мы выступаем за выкананне ўсіх мінскіх дамоўленасцяў па Украіне", — заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 18 снежня падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве.

"Я быў адным з ініцыятараў самой сустрэчы ў Мінску разам з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам. Безумоўна Парашэнка хоча ўрэгуляваць сітуацыю, але ён там не адзін. Шмат іншых службовых асоб выступаюць ваяўніча", — сказаў Пуцін.

Ён нагадаў, што падчас сустрэч у Мінску быў падпісаны мемарандум, але пратаколы да яго аб адводзе падраздзяленняў прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік не падпісалі. "Яны сказалі: "Мы не можам". І калі мы спрабавалі настойваць, нам прама адказалі: "Не можам пакінуць гэтыя вёскі. У нас там сем'і жывуць, жонкі, дзеці. Не хочам, каб іх пазабівалі і згвалтавалі ўсіх", — расказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, Кіеў не адводзіць свае падраздзяленні адтуль, адкуль павінен быў сысці, у тым ліку з Данецкага аэрапорта.

Кажучы пра абмен палоннымі, пра які дамовіліся падчас сустрэч кантактнай групы ў Мінску, Пуцін заявіў, што лічыць неабходным такі абмен у фармаце "ўсіх на ўсіх".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН