Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/18/747936_747938/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:15
18.12.2014 17:36 Палітыка

Прадстаўнік СНБА Украіны: Дата мінскіх перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе не вызначаная

Мінск, 18 снежня. Дата чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны дагэтуль не вызначаная, паведаміў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны Андрэй Лысенка 18 снежня на брыфінгу ў Кіеве.

"Зараз ідуць рабочыя сустрэчы і тэлефонныя размовы наконт каардынацыі па арганізацыі гэтай сустрэчы. Мы яшчэ не можам сказаць пра дакладную дату гэтай сустрэчы, перамовы працягваюцца", — цытуе Лысенку агенцтва УНІАН.

Пры гэтым прадстаўнік СНБА падкрэсліў: "Украінскі бок зацікаўлены ў тым, каб гэтая сустрэча прайшла як мага хутчэй".

Напярэдадні, 17 снежня, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны можа прайсці ў Мінску ў нядзелю, 21 снежня. "У чацвер, пятніцу адбудзецца відэаканферэнцыя ў фармаце трохбаковай кантактнай групы, і ёсць надзея, што ў нядзелю ў Мінску адбудзецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы", — сказаў Парашэнка.

На мінулым тыдні паведамлялася, што сустрэча кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ з удзелам данбанскіх сепаратыстаў плануецца ў Мінску 9 снежня. Затым называліся даты 11 і 12 снежня. У выніку перамовы так і не адбыліся.

16 снежня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што затрымка склікання кантактнай групы ў Мінску звязаная з жаданнем самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік абмеркаваць эканамічнае ўзаемадзеянне з Украінай.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН