Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/22/748664/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:13
22.12.2014 09:28 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка запэўніў Парашэнку ў тым, што Беларусь будзе рабіць усё магчымае для ўстанаўлення міру ва Украіне

Мінск, 221 снежня. Беларусь будзе рабіць усё магчымае для ўсталявання міру ва Украіне. Аб гэтым, як перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, заявіў 21 снежня ў Кіеве прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перамовах з украінскім калегам Пятром Парашэнкам у пашыраным складзе.

"Хачу запэўніць, што гэтак жа, як і па палітычных пытаннях, мы абсалютна празрыстыя, абсалютна шчырыя, і, калі толькі мы можам дзесьці разам ці мы штосьці можам зрабіць для Украіны, ці мы ўбачым, што Украіна можа для нас у эканамічнай частцы штосьці зрабіць, мы пра гэта скажам прама і адкрыта. Але ў гэтым выпадку вы на нас абсалютна можаце разлічваць", — заявіў Лукашэнка.

Ён расказаў, што адзін на адзін прэзідэнты ўзнялі і тэму канфлікту на ўсходзе Украіны. "Я скажу, што ўсё, што было абяцана беларусамі, свята выконваецца. Вы да нас прэтэнзій не маеце, — падкрэсліў Лукашэнка. — Вы мяне не папракнулі ні ў чым. Мы і надалей будзем рабіць усё для таго, каб тут быў мір і спакой. Мы кроўна ў гэтым зацікаўленыя". Прэзідэнт Беларусі сказаў, што ў супрацоўніцтве дзвюх краін вялікая практычная карысць — тавараабарот складае каля 7 млрд. долараў. "Хто замесціць гэты тавараабарот для Беларусі і Украіны? Ніхто", — канстатаваў Лукашэнка.

"Богам нам наканавана жыць на гэтай зямлі плячом да пляча. Мы заўсёды жылі па-чалавечы, — адзначыў Лукашэнка. — Я добра ведаю ўкраінцаў, ведаю Украіну, і для мяне асабіста тут ніякіх праблем ніколі не было. Таму мы будзем усё рабіць для таго, каб тут было добра".

"І я вам сказаў: мы штосьці зможам для вас зрабіць, патэлефануйце, скажыце, што вось гэта і гэта трэба зрабіць, трэба падключыцца да таго, іншага працэсу, і я вам проста гарантую: калі вы прымеце рашэнне, як вы ўжо заявілі, прадоўжыць дыялог у Мінску, трэба будзе на мінскай пляцоўцы штосьці абмеркаваць, вы ведаеце, што ў вас там ёсць сябры і мы заўсёды гатовыя выканаць любое ваша даручэнне", — падкрэсліў Лукашэнка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН