Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/22/748673/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:23
22.12.2014 09:42 Палітыка, Эканоміка

Парашэнка прапаноўвае развіваць адносіны з Беларуссю ў межах Усходняга партнёрства

Мінск, 22 снежня. Украіна шчыра зацікаўленая, каб гандлёва-эканамічныя, палітычныя адносіны, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы бяспекі з Беларуссю развіваліся з максімальнай эфектыўнасцю. Як перадае дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА, пра гэта заявіў 21 снежня ў Кіеве на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік украінскай дзяржавы Пётр Парашэнка.

Парашэнка выказаў падзяку Лукашэнку за візіт ва Украіну: "Думаю, што гэта сведчыць пра ўзаемную цікавасць развіваць дружалюбнае добрасуседскае двухбаковае супрацоўніцтва. Тым больш што ў нас для гэтага ёсць усе падставы. Мы сёння гаворым, што гандлёвыя адносіны з Беларуссю з'яўляюцца шчаслівым выключэннем, калі мы не дапусцілі падзення тавараабароту. І нават адзначаецца яго павелічэнне".

Парашэнка прапанаваў развіваць адносіны ў межах "Усходняга партнёрства", дзе ёсць, паводле яго слоў, значныя механізмы, якія маглі б забяспечыць узаемнае эфектыўнае выкарыстанне тэхналогій, заканадаўства, фінансавых інструментаў па розных праграмах партнёрства, пачынаючы ад інтэграванага кіравання межамі і завяршаючы энергаэфектыўнасцю.

У фармаце адзін на адзін кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг прынцыповых пытанняў, якія датычацца сферы бяспекі, сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведаміў прэзідэнт Украіны. Ён яшчэ раз выказаў падзяку беларускаму калегу за магчымасць дыялогу трохбаковай кантактнай групы ў Мінску і яго рэальны плён — стварэнне дакумента, які сёння прызнаны ўсімі як базавы для забеспячэння мірнага працэсу і дээскалацыі канфлікту ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. "Безумоўна, я вельмі цаню вашу прынцыповую пазіцыю па падтрымцы суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці краіны", — падкрэсліў ён.

Парашэнка адзначыў, што на пасяджэнні ў пашыраным фармаце плануецца абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы, машынабудаванні, а таксама міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН