Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/22/748676/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:55
22.12.2014 09:54 Палітыка, Эканоміка, Грамадства

Лукашэнка і Парашэнка дамовіліся аб стварэнні ў Беларусі сумеснага з Украінай тэлеканала

Мінск, 22 снежня. Прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка на сустрэчы 21 снежня ў Кіеве дамовіліся аб стварэнні ў Беларусі сумеснага з Украінай тэлеканала.

"У нас такі вопыт ужо ёсць. З нашымі каналамі працуюць сумесна тры ці чатыры расійскія. Чаму мы з Украінай не можам стварыць такое сумеснае супрацоўніцтва", — цытуе прэзідэнта Беларусі яго прэс-служба. "Таму трэба гэта не забыцца і зрабіць. Трэба вызначыць канал у Беларусі", — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы даўно гаварылі аб тым, што беларусы маюць права ведаць розныя пункты гледжання, і было б нядрэнна, калі б адзін з інфармацыйных каналаў Украіны меў магчымасць трансліравацца на тэрыторыі Беларусі", — сказаў Пётр Парашэнка.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, на сустрэчы ў пашыраным складзе кіраўнікі дзяржаў зрабілі акцэнт на больш канкрэтныя практычныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, у паліўна-энергетычнай сферы, машынабудаванні, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Парашэнка запэўніў, што Украіна шчыра зацікаўленая, каб гандлёва-эканамічныя, палітычныя адносіны, супрацоўніцтва ў сферы бяспекі з Беларуссю развіваліся з максімальнай эфектыўнасцю.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН