Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/22/748862_748869/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:02
22.12.2014 19:36 Палітыка

Назарбаеў: Казахстан падтрымлівае мінскія дамоўленасці па Украіне

Мінск, 22 снежня. Казахстан падтрымлівае мінскія дамоўленасці, заявіў прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў 22 снежня ў Кіеве на сустрэчы з украінскім калегам Пятром Парашэнкам.

"Мінскія дамоўленасці падтрымліваюцца ўсімі, у тым ліку і Расіяй, і еўрапейскімі дзяржавамі, — зазначыў Назарбаеў, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта Украіны. — Я звяртаюся і да Расіі, і да Украіны з заклікам знайсці кампраміс, каб выйсці з гэтай сітуацыі з захаваннем тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны". Мінскія дамоўленасці кіраўнік Казахстана назваў заслугай прэзідэнта Украіны.

У сваю чаргу Парашэнка зазначыў, што яны з Назарбаевым дамовіліся прытрымлівацца палітыкі і практыкі мінскіх дамоўленасцяў. "Пазіцыя суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці застаецца непахіснай. Мабілізацыя намаганняў усяго свету для забеспячэння мірнага працэсу будзе праходзіць на базе мінскіх дамоўленасцяў, у аснове якіх некалькі зразумелых крокаў: спыненне агню, вызваленне заложнікаў, неадкладны вывад войскаў і закрыццё мяжы, з максімальным выкарыстаннем механізму АБСЕ", — зазначыў украінскі кіраўнік.

Напярэдадні Кіеў наведаў Аляксандр Лукашэнка, які выказаў падтрымку Пятру Парашэнку.

Пасля перамоў з Назарбаевым прэзідэнт Украіны ў віншавальным слове з нагоды дня прадстаўнікоў дыпламатычнай службы заявіў, што кіраўнікі Беларусі і Казахстана каардынавалі з Украінай свае дзеянні напярэдадні паездкі ў Маскву, дзе 23 снежня пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН