Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/23/748908/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:42
23.12.2014 09:25 Палітыка

Чарговыя сустрэчы кантактнай групы па Украіне павінны прайсці ў Мінску 24 і 26 снежня

Мінск, 23 снежня. Чарговыя сустрэчы кантактнай групы па Украіне павінны прайсці ў Мінску 24 і 26 снежня. Аб гэтым дамовіліся падчас тэлефоннай размовы ў панядзелак прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Оланд, Расіі Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Ангела Меркель, паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка.

Суразмоўцы "пагадзіліся з неабходнасцю выконваць усе пункты мінскіх дамоўленасцяў, сярод якіх пытанні спынення агню, выхаду на лінію размежавання, якая замацаваная ў мемарандуме ад 19 верасня, адводу войскаў і цяжкага ўзбраення, а таксама найхутчэйшага вызвалення ўсіх заложнікаў". Парашэнка заявіў пра неабходнасць вызвалення з расійскай турмы расійскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Лідары чатырох краін дамовіліся "прадоўжыць тэлефонныя кансультацыі праз некалькі дзён".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН