Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/23/749030_749040/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:17
23.12.2014 17:24 Палітыка

Удзельнікі саміту АДКБ выступілі за выкананне мінскіх дамоўленасцяў па Украіне

Мінск, 23 снежня. Кіраўнікі дзяржаў — удзельніц АДКБ выступілі за выкананне мінскіх дамоўленасцяў, каб не дапусціць ускладнення сітуацыі ва Украіне. Пра гэта, як паведамляе РИА Новости, гаворыцца ў сумеснай заяве, прынятай удзельнікамі саміту паводле вынікаў сустрэчы.

Кіраўнікі дзяржаў АДКБ таксама выступілі за найхутчэйшае аднаўленне міру ва Украіне і наладжванне перамоўнага працэсу паміж усімі супрацьборнымі бакамі. Як адзначаецца ў дакуменце, неабходна ў тым ліку прыняць экстранныя меры па пераадоленні наступстваў гуманітарнай катастрофы.

"Асаблівую трывогу выклікаюць чалавечыя трагедыі, гібель людзей, у тым ліку цывільнага насельніцтва", — гаворыцца ў заяве.

"Мяркуем вельмі важным не дапусціць далейшага ўскладнення сітуацыі, выказваць стрыманасць, выкарыстоўваць выключна палітыка-дыпламатычныя метады ўрэгулявання канфлікту", — гаворыцца ў дакуменце.

У заяве таксама падкрэсліваецца неабходнасць няўхільнага выканання палажэнняў дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Кіраўнікі краін АДКБ заклікалі дзяржавы, якія падпісалі пратакол аб гарантыях бяспекі да пратакола аб зоне свабоднай ад ядзернай зброі ў Цэнтральнай Азіі, да найхутчэйшай ратыфікацыі дакумента.

"Мы, кіраўнікі дзяржаў — членаў АДКБ, лічым адным з найважнейшых прыярытэтаў міжнароднай супольнасці вызваленне свету ад пагрозы, якую нясе зброя масавага знішчэння, уключаючы ядзерную. Далейшыя крокі па ядзерным раззбраенні патрабуюць падключэння да гэтых намаганняў усіх без выключэння дзяржаў, якія валодаюць ядзерным патэнцыялам", — гаворыцца ў заяве.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН