Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/24/749221_749226/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:22
24.12.2014 11:08 Палітыка

Сённяшняя сустрэча кантактнай групы па Украіне ў Мінску запланавана на 15.00

Мінск, 24 снежня. Пачатак сустрэчы кантактнай групы па Украіне 24 снежня ў Мінску запланаваны на 15.00, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Паводле яго слоў, пасяджэнне пройдзе ў закрытым для прэсы рэжыме.

Тым часам агенцтва Інтэрфакс-Украіна паведамляе, што на сустрэчы кантактнай групы ў Мінску абмяркуюць чатыры блокі пытанняў: спыненне агню ўсімі бакамі, адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі, абмен палонных "усіх на ўсіх", дастаўкі гуманітарных грузаў на падкантрольныя баевікам тэрыторыі для прадухілення гуманітарнай катастрофы. Пра гэта заявіла прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, якая прысутнічала на сустрэчы міністраў замежных спраў Украіны і Сербіі ў Кіеве 23 снежня і якая прадстаўляе АБСЕ ў кантактнай групе.

Нагадаем, аб правядзенні сустрэч кантактнай групы ў Мінску 24 і 26 снежня дамовіліся ў панядзелак прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд, Расіі Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Ангела Меркель падчас тэлефоннай размовы. Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, суразмоўцы "пагадзіліся з неабходнасцю выконваць усе пункты мінскіх дамоўленасцяў, сярод якіх пытанні спынення агню, выхаду на лінію размежавання, што замацаваныя ў мемарандуме ад 19 верасня, адводу войск і цяжкага ўзбраення, а таксама найхутчэйшага вызвалення ўсіх заложнікаў". Парашэнка заявіў пра неабходнасць вызвалення з расійскай турмы ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. Лідары чатырох краін таксама дамовіліся "прадоўжыць тэлефонныя кансультацыі праз некалькі дзён".

Ці адбудзецца пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску 26 снежня, пакуль не паведамляецца.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН