Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/24/749354_749356/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:21
24.12.2014 17:43 Палітыка

Удзельнікі кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе прыбылі на перамовы ў Dipservice Hall

Мінск, 24 снежня. У цэнтры Мінска, у комплексе Dipservice Hall (Дом прыёмаў) на вуліцы Фрунзэ, пачалося пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе.
Пасля 17.00 прыбылі афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні і былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сепаратыстаў з так званых луганскай і данецкай народных рэспублік — Уладзіслаў Дзяйнега і Дзяніс Пушылін.

Папярэднія перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне прайшлі ў Мінску 5 і 19 верасня. Былі падпісаныя пратакол аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны, а таксама мемарандум з дзевяці пунктаў. Нягледзячы на гэта неўзабаве ўзброеныя сутыкненні ў Данбасе прадоўжыліся. 9 снежня Кіеў аб`явіў аб новым спыненні агню, якое перыядычна парушаецца.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН