Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/25/749451_749452/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:49
25.12.2014 16:35 Палітыка

Захарчанка: На перамовах па Украіне ў Мінску дасягнутая дамоўленасць аб абмене палоннымі паводле формулы "ўсіх на ўсіх"

Мінск, 25 снежня. Удзельнікі перамоў кантактнай групы па Украіне ў Мінску дасягнулі дамоўленасці аб абмене палоннымі паводле формулы "ўсіх на ўсіх", заявіў кіраўнік так званай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка на прэс-канферэнцыі ў Данецку 25 снежня.

Паводле яго слоў, перамовы не завершаныя і "пра нейкія дамоўленасці казаць рана". "Адзінае, што магу сказаць, гэта тое, што прыбралі апошнія пункты несутыкнення наконт абмену палоннымі. Будзе 150 на 225, абмен "усіх на ўсіх". Пра ўсё астатняе яшчэ дамаўляемся", — цытуе Захарчанку ТАСС.

Пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе прайшло вечарам 24 снежня ў Мінску ў закрытым рэжыме і доўжылася больш за пяць гадзін. Яго вынікі невядомыя, бо пасля заканчэння ўдзельнікі перамоў адразу раз`ехаліся, не стаўшы размаўляць з прэсай.

У перамовах, нагадаем, удзельнічалі афіцыйны прадстаўнік старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні і былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сепаратыстаў з так званых луганскай і данецкай народных рэспублік — Уладзіслаў Дзяйнега і Дзяніс Пушылін.

Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН