Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/26/749458/
Дата раздрукоўкі: 20.09.2019 21:14
26.12.2014 12:15 Палітыка, Грамадства

Дата новых перамоў кантактнай групы па Украіне ў Мінску пакуль не вызначаная

Мінск, 26 снежня. Дата новых перамоў кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе пакуль не вызначаная, вядуцца дадатковыя кансультацыі. Пра гэта, як перадае РІА Новости, заявіў 25 снежня журналістам кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Плотніцкі.

"Дата наступных перамоў яшчэ да канца не вызначаная, наконт гэтага зараз ідуць яшчэ дадатковыя перамовы", — сказаў ён.

22 снежня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што лідары Украіны, Расіі , Германіі і Францыі дамовіліся аб правядзенні сустрэч кантактнай групы ў Мінску 24 і 26 снежня. Першая сустрэча адбылася ў Мінску ў сераду. Дата наступнай сустрэчы пакуль невядомая. Дыпламатычныя крыніцы заявілі РІА Новости, што ўдзельнікі сустрэчы пакінулі беларускую сталіцу, а новая сустрэча наўрад ці пройдзе 26 снежня.

У перамовах у Мінску 24 снежня, нагадаем, удзельнічалі афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні і былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сепаратыстаў з так званых луганскай і данецкай народных рэспублік — Уладзіслаў Дзяйнега і Дзяніс Пушылін.

Напярэдадні Адэльхейд Тальявіні паведамляла, што на сустрэчы ў Мінску плануецца абмеркаваць чатыры блокі пытанняў: спыненне агню ўсімі бакамі, адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі, абмен палонных "усіх на ўсіх", дастаўкі гуманітарных грузаў на падкантрольныя баевікам тэрыторыі для прадухілення гуманітарнай катастрофы.

Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, суразмоўцы "пагадзіліся з неабходнасцю выконваць усе пункты мінскіх дамоўленасцяў, сярод якіх пытанні спынення агню, выхаду на лінію размежавання, якая замацаваная ў мемарандуме ад 19 верасня, адводу войскаў і цяжкага ўзбраення, а таксама найхутчэйшага вызвалення ўсіх заложнікаў".

Ці адбудзецца пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску 26 снежня, пакуль невядомая. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, інфармацыю аб далейшым фармаце працы кантактная група распаўсюдзіць пазней.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН