Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/29/749935_749936/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:43
29.12.2014 18:01 Палітыка

Прэзідэнт Украіны: Ні Лукашэнка, ні Назарбаеў ніколі не прызнавалі расійскі суверэнітэт над Крымам і псеўдавыбары ў Данбасе

Мінск, 29 снежня. "Ні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, ні прэзідэнт Казахстана Нурсултан Абішавіч Назарбаеў ніколі не прызнавалі ні расійскі суверэнітэт над Крымам, ні фэйкавыя выбары ў Данецку і Луганску 2 лістапада", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве 29 снежня.

"Гэта абсалютна цвёрдая і празрыстая пазіцыя абодвух лідараў. Гэта вынік у тым ліку нашых інтэнсіўных дыпламатычных кантактаў", — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Парашэнкі, кіраўнікі Беларусі і Казахстана заявілі пра суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, што прадугледжвае прыналежнасць да яе ўсіх акупаваных тэрыторый — Крыма і часткі Данбаса.

Украінскі лідар адзначыў, што Казахстан будзе пастаўляць вугаль, з гэтай краінай адноўлена ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. "З Беларуссю таксама", — дадаў ён. На думку Парашэнкі, у выніку Расія застаецца сам-насам з сабой.

Аляксандр Лукашэнка наведаў Кіеў 21 снежня, Нурсултан Назарбаеў — на наступны дзень. 23 снежня ў Маскве прэзідэнт Казахстана заявіў, што візіт у Кіеў зроблены па ўзгадненні з Уладзімірам Пуціным.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН