Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/30/750075_750080/
Дата раздрукоўкі: 14.07.2020 04:26
30.12.2014 14:27 Эканоміка

Каля 100 тон агародніны і фруктаў вернута з Расіі ў Беларусь

Мінск, 30 снежня. Каля 100 тон плодаагародніннай прадукцыі вернута з Расіі ў Беларусь, паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

З 26 па 28 снежня ў пункце папярэдняга апавяшчэння "Чырвоная Горка" забаронены транзіт дзвюх партый яблыкаў і партыі пекінскай капусты агульнай вагой больш за 55 тон. Грузы накіроўваліся з Польшчы ў Казахстан у суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Беларусі.

Яшчэ каля 40 тон плодаагародніннай прадукцыі вернута ў Беларусь з-за адсутнасці суправаджальных дакументаў, а таксама грубых парушэнняў у запаўненні рээкспартнага фітасанітарнага сертыфіката, паведамілі ва ўпраўленні.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239