Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2014/12/30/750124_750125/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 11:35
30.12.2014 17:14 Эканоміка, Грамадства

З 1 студзеня базавая велічыня павялічваецца да 180 тыс. рублёў

Мінск, 30 снежня. Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2015 года павялічыцца з 150 тыс. да 180 тыс. рублёў. Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1255 ад 29 снежня 2014 года.

Базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай якіх-небудзь пэўных матэрыяльных ці нематэрыяльных выгод.

Базавая велічыня была ўведзеная ў Беларусі з 2002 года, ужываецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239