Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/01/750424_750425/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:06
01.01.2015 16:20 Палітыка

Прыярытэт сербскага старшынства ў АБСЕ — урэгуляванне сітуацыі ва Украіне

Мінск, 1 студзеня. Прыярытэтам для Сербіі як старшыні АБСЕ ў 2015 годзе будзе ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне, заявіў у чацвер міністр замежных спраў краіны Івіца Дачыч.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба АБСЕ, Сербія, якая прыняла старшынства ад Швейцарыі, мае вопыт урэгулявання зацяжных канфліктаў, паколькі сама была бокам зацяжнога канфлікту на Балканах і пачала рух да дэмакратыі. Дачыч падкрэсліў, што пры наяўнасці палітычнай волі АБСЕ ў стане выкарыстаць свае перавагі і значнасць у сістэме рэгіянальнай бяспекі.

АБСЕ з`яўляецца ўдзельнікам трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У яе ўваходзяць таксама прадстаўнікі Украіны і Расіі. Перамовы праходзяць з удзелам лідараў данецкіх і луганскіх сепаратыстаў. У верасні мiнулага года ў Мінску адбыліся два пасяджэнні групы, па выніках якіх былі падпісаныя пратакол і мемарандум, што прадугледжваюць, у прыватнасці, поўнае спыненне агню, абмен палоннымі, адвод войскаў і цяжкага ўзбраення. Палажэнні дакументаў да канца не рэалізаваныя. 24 снежня ў беларускай сталіцы адбылася яшчэ адна сустрэча, дзе была дасягнутая дамоўленасць аб абмене чарговымі групамі палонных.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН