Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/06/750854/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:09
06.01.2015 09:41 Палітыка

Міністры замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі 9 студзеня абмяркуюць дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе

Мінск, 6 студзеня. Міністры замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі 9 студзеня абмяркуюць дзейнасць трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, а менавіта "прагрэс у кансультацыях з Данецкам і Луганскам", паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Твітэр" палітычны дырэктар МЗС Украіны Аляксей Макееў паводле вынікаў перамоў на ўзроўні палітдырэктараў знешнепалітычных ведамстваў чатырох краін, што прайшлі 5 студзеня ў Берліне.

Паводле слоў Макеева, міністры могуць пагутарыць па тэлефоне. Яшчэ адной тэмай размовы стане падрыхтоўка дакумента для сустрэчы чатырох прэзідэнтаў у Астане 15 студзеня, якую 29 снежня анансаваў кіраўнік украінскай дзяржавы Пётр Парашэнка.

Макееў таксама паведаміў, што трохбаковая кантактная група (Украіна — АБСЕ — Расія) "збярэцца і правядзе кансультацыі з Данецкам і Луганскам, каб пацвердзіць мінскія дамоўленасці". Дату сустрэчы дыпламат не назваў. Апошні раз група збіралася ў Мінску 24 снежня. Сустрэча, запланаваная на 26 снежня, не адбылася.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН