Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/10/751671_751672/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:44
10.01.2015 19:51 Палітыка

Прэм`ер-міністр Украіны: Выкананне Расіяй усіх пунктаў мінскіх дамоўленасцяў застаецца адзіным інструментам для дээскалацыі канфлікту

Мінск, 10 студзеня. Выкананне Расіяй усіх пунктаў мінскіх дамоўленасцяў застаецца адзіным інструментам для дээскалацыі канфлікту, які пагражае бяспецы ўсёй Еўропы, бо на тэрыторыях, часова непадкантрольных цэнтральнаму ўраду, знаходзяцца падрыхтаваныя і добра ўзброеныя тэрарысты, у тым ліку з Чачні, якія з`яўляюцца крыніцай небяспекі і для іншых еўрапейскіх краін. Такую заяву зрабіў прэм`ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам 10 студзеня ў Кіеве.

Як паведамляе Дэпартамент інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята КМУ, Яцанюк адзначыў важнасць рашучых сумесных дзеянняў ЕС для пераадолення наступстваў расійскай агрэсіі ва Украіне. Паводле яго слоў, Украіна і ЕС павінны прыкласці сумесныя намаганні для таго, каб Расія выканала мінскія дамоўленасці: перш за ўсё павінен аднавіцца кантроль над украінска-расійскай мяжой, расійскія войскі абавязаныя пакінуць украінскую тэрыторыю, павінны спыніцца пастаўкі ўзбраення тэрарыстам, якімі кіруе Расія.

Рынкевічс прыбыў у Кіеў як прадстаўнік латвійскага старшынства ў Савеце Еўрасаюза.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН