Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/14/752431_752433/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:28
14.01.2015 21:11 Палітыка

Парашэнка, Меркель і Аланд: Сустрэча трохбаковай кантактнай групы неабходная для практычнага абмеркавання рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 14 студзеня. За найхутчэйшае правядзенне пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе зноў выказаліся лідары Украіны, Германіі і Францыі. Тэлефонная размова Пятра Парашэнкі, Ангелы Меркель і Франсуа Аланда адбылася 14 студзеня, паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Бакі пагадзіліся з тым, што пасяджэнне групы неабходнае для "практычнага абмеркавання выканання пунктаў мінскіх пагадненняў, асабліва аб лініі судакранання і адводзе ваеннай тэхнікі". Паводле слоў Парашэнкі, адвод тэхнікі павінен суправаджацца дзейсным і гарантаваным рэжымам спынення агню.

Суразмоўцы заявілі аб гатоўнасці да далейшых шматбаковых перамоў у нармандскім фармаце (на ўзроўні прэзідэнтаў Украіны, Францыі і Расіі, а таксама канцлера Германіі) "у выпадку дасягнення прагрэсу ў выкананні мінскіх пагадненняў, правядзення пасяджэння трохбаковай кантактнай групы і выніковай сустрэчы на ўзроўні міністраў замежных спраў".

Парашэнка, Меркель і Аланд пацвердзілі, што мірнае ўрэгуляванне ў Данбасе можа быць дасягнута "дзякуючы поўнаму выкананню ўсіх пунктаў мінскіх пагадненняў". Яны таксама выказаліся за вызваленне ўсіх заложнікаў.

Размова лідараў трох краін адбылася наступным днём пасля гібелі 12 пасажыраў грамадзянскага мікрааўтобуса ў выніку артабстрэлу блок-паста ўкраінскіх войскаў у раёне населенага пункта Валнаваха Данецкай вобласці і за дзень да саміту ў нармандскім фармаце, які планавалася правесці ў Астане. Саміт пакуль адкладзены.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН