Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/16/752733_752734/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:32
16.01.2015 09:36 Палітыка

Кантактная група па Украіне 15 студзеня правяла сустрэчу ў Кіеве

Мінск, 16 студзеня. Кантактная група па Украіне ў складзе прадстаўнікоў АБСЕ, Украіны і Расіі правяла 15 студзеня сустрэчу ў Кіеве.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні АБСЕ. "У працяг сустрэчы чатырох міністраў замежных спраў у нармандскім фармаце 12 студзеня ў Берліне кантактная група, якая складаецца з прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ, сустрэлася сёння (15 студзеня. — БелаПАН.) у Кіеве ў межах падрыхтоўкі да запланаваных кансультацый групы з прадстаўнікамі шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у Мінску", — гаворыцца ў паведамленні.

Група гатовая да правядзення гэтых кансультацый і чакае пацвярджэння ўдзелу ад "усіх падпісантаў мінскіх пагадненняў", падкрэсліваецца ў паведамленні АБСЕ.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН