Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/16/753024_753027/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:28
16.01.2015 22:40 Палітыка

Паўпрэды самаабвешчаных ДНР і ЛНР: Сённяшняя сустрэча кантактнай групы была сарвана украінскім бокам

Мінск, 16 студзеня. Паўнамоцныя прадстаўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега 16 студзеня пакінулі Мінск, не дачакаўшыся чарговай сустрэчы кантактнай групы па Украіне.

Перад адлётам яны зрабілі заяву для прэсы. "Сённяшняя сустрэча была сарвана, сарвана ўкраінскім бокам. Мы прыехалі, зрабілі ўсё магчымае, каб перамоўны працэс працягваўся. Мы былі да апошняга на сувязі з АБСЕ, ніякіх адмен афіцыйных не было сённяшняй сустрэчы, — заявіў Дзяніс Пушылін. — Вымушаныя канстатаваць, што Кіеў зараз знаходзіцца ў незайздросным становішчы з-за таго, што ён не можа, з аднаго боку, працягваць ваяваць, таму што няма ахвотных даць грошай".

"З другога боку ён не можа заключаць мір, таму што партыя вайны супраць, а таксама куратары, якія дыктуюць зусім іншы парадак дня. Мы са свайго боку гатовыя працягваць мірны дыялог, тым болей, мы з самага пачатку пашыралі парадак дня, не абмяжоўваліся толькі ваеннымі пытаннямі, эканамічныя дабаўлялі пытанні", — дабавіў Пушылін.

"Думалі, што на фоне дэградуючай эканомікі Украіны яны ўсё-такі схвацяцца за гэтыя пытанні, інстынкт самазахавання, можа, пераважыць. Тым не менш мы бачым зараз недагавораздольную пазіцыю Украіны, адбываецца імітацыя перамоўнага працэсу. Па факце ніякіх зрухаў у бок міру няма. Мы бачым ўсё большую колькасць абстрэлаў, апошнімі днямі мы вярнуліся да летняга значэння. За апошнія суткі было зроблена 57 абстрэлаў Данецкай рэспублікі. Пяць загінулых сярод мірнага насельніцтва, дзевяць чалавек паранена", — сказаў паўнамоцны прадстаўнік самаабвешчанай ДНР.

"Дзяйнега і я — мы з'яўляемся паўнамоцнымі прадстаўнікамі, ёсць загады на гэта, у адрозненне ад таварыша Кучмы. Напэўна, Кіеў прызначыў, каго не шкада, таго, хто не нясе фактычна ніякай адказнасці", зазначыў Пушылін.

"Нам трэба чакаць афіцыйных лістоў, гучыць шмат варыянтаў, але мы зараз рэагуем толькі на афіцыйныя заявы, на афіцыйныя лісты. Пакуль дата наступных перамоў не прызначана, але мы адкрытыя для далейшага дыялогу", — заключыў ён.

Правядзенне сустрэчы кантактнай групы па Украіне чакалася 16 студзеня ў Мінску.

Як раней паведаміла прэс-служба АБСЕ, кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ сустрэлася 15 студзеня ў Кіеве.

"У працяг сутрэчы чатырох міністраў замежных спраў у нармандскім фармаце 12 студзеня ў Берліне кантактная група, якая складалася з прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ, сустрэлася сёння (15 студзеня. — БелаПАН.) у Кіеве ў межах падрыхтоўкі да запланаваных кансультацый групы з прадстаўнікамі шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей у Мінску", — заначалася ў паведамленні.

У АБСЕ падкрэслілі, што група гатова да правядзення гэтых кансультацый і чакае пацвярджэння ўдзелу ад "усіх падпісантаў мінскіх пагадненняў".

Раней паведамлялася аб магчымасці правядзення сустрэчы кантактнай групы ў Мінску да канца гэтага тыдня.

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН