Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/25/754675_754676/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:20
25.01.2015 13:55 Палітыка, Грамадства

Трохбаковая кантактная група па Украіне правяла тэрміновую сустрэчу 24 студзеня ў Кіеве

Мінск, 25 студзеня. Трохбаковая кантактная група па Украіне ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ правяла тэрміновую сустрэчу ў Кіеве 24 студзеня. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі рост напружанасці ва ўсходняй Украіне і асудзілі ўзрастанне там насілля, асабліва паблізу Марыупаля, што ўжо пацягнула шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва. "Гэта насілле з'яўляецца яўным парушэннем духу і літары мінскага пратакола і мінскага мемарандума ад 5 і 19 верасня", — гаворыцца ў паведамленні.

Кантактная група заклікала неадкладна спыніць усе ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны. Група таксама заклікала ўсіх асоб, якія падпісалі мінскія пагадненні, сустрэцца для правядзення прамых перамоў "як мага хутчэй, самае позняе — да пачатку наступнага тыдня".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН