Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/27/755239_755255/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:47
27.01.2015 22:18 Палітыка

Парашэнка разлічвае на сустрэчу трохбаковай кантактнай групы найбліжэйшым часам

Мінск, 27 студзеня. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка спадзяецца на пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы найбліжэйшым часам. Пра гэта ён заявіў падчас тэлефоннай гутаркі з вярхоўным прадстаўніком ЕС па міжнародных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні 27 студзеня.

Паводле слоў Парашэнкі, сустрэча групы "абумовіць далейшы дыялог на вышэйшым узроўні". Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна па-ранейшаму прыхільная да мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе і выступае за выкананне ўсімі бакамі мінскіх дамоўленасцяў.

Міністры замежных спраў краін ЕС 29 студзеня разгледзяць пытанне пра ўвядзенне новых санкцый у дачыненні да Расіі ў сувязі з ракетнай атакай на Марыупаль, у выніку якой загінула 30 і паранена больш за 100 чалавек. У аўторак парламент Украіны прагаласаваў за прызнанне Расіі краінай-агрэсарам. У гэты ж дзень, паводле інфармацыі беларускага дзяржаўнага агенцтва БелТА, адбылася тэлефонная гутарка паміж Парашэнкам і Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас гутаркі "абмяркоўваліся пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць". Тым часам прэс-службы Лукашэнкі і Парашэнкі пра гэту гутарку нічога не паведамілі.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН