Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/28/755492_755503/
Дата раздрукоўкі: 03.08.2021 16:08
28.01.2015 19:43 Грамадства

Жыхар Віцебска згвалціў пацыента медвыцвярэзніка

Мінск, 28 студзеня. Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа на падставе артыкула "Хуліганства", распачатая ў 2013 годзе ў дачыненні да жыхара Віцебска.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, следствам устаноўлена, што 16 лістапада 2013 года мужчына 1964 года нараджэння быў змешчаны ў медыцынскі выцвярэзнік УУС Віцебскага аблвыканкама за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння. Знаходзячыся ў палаце, ён, грэбуючы ўстаноўленымі правіламі паводзін і выказваючы яўную непавагу да прысутных, агаліў свае палавыя органы, пасля чаго неаднаразова ўчыніў супрацьпраўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да мужчыны, які спаў. Пасля вызвалення з медыцынскага выцвярэзніка мужчына з мэтай пазбегнуць адказнасці ўцёк. У студзені гэтага года ён быў затрыманы. З ім працуюць следчыя.

У матэрыялах справы ёсць відэазапіс учынення злачынства. Следствам дапытаны медыцынскі персанал, сведкі і пацярпелы. Праведзеныя шэраг аглядаў.

Канчатковая прававая ацэнка дзеянням падазронага будзе дадзеная паводле вынікаў аналізу атрыманых доказаў. Падазроны змешчаны пад варту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239