Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/29/755552_755553/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:53
29.01.2015 10:17 Палітыка

Парашэнка, Меркель і Аланд лічаць трохбаковую кантактную групу аптымальным фарматам для перамоў па рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей

Мінск, 29 студзеня. Трохбаковая кантактная група (Україна — АБСЕ — Расія плюс данбаскія сепаратысты) з'яўляецца аптымальным фарматам для перамоў па мірным урэгуляванні і рэалізацыі мінскіх дамоўленасцей, пад якімі стаяць подпісы ўсіх бакоў, уключаючы Расію. Такое меркаванне выказалі ў ходзе тэлефоннай размовы 28 студзеня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд.

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага кіраўніка, Парашэнка, Аланд і Меркель выказалі перакананне, што неадкладнае двухбаковае спыненне агню і вызваленне заложнікаў павінны стаць наступнымі крокамі ў мірным урэгуляванні. Далейшыя дзеянні павінны прадугледжваць адвод войскаў і тэхнікі ад лініі размежавання, якая замацавана мінскім мемарандумам ад 19 верасня 2014 года.

Аланд і Меркель запэўнілі Парашэнку ў гатоўнасці да далейшай каардынацыі намаганняў для працягу дыялогу на вышэйшым узроўні ў нармандскім фармаце (Францыя — Германія — Украіна — Расія). Саміт лідараў чатырох краін быў запланаваны на 15 студзеня ў Астане, аднак з-за адсутнасці прагрэсу ў пытанні мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе сустрэчу перанеслі на няпэўны тэрмін. Цяпер на шэрагу ўчасткаў фронту працягваюцца цяжкія баі. Баевікі спрабуюць пашырыць тэрыторыю т.з. данецкай і луганскай народных рэспублік.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН