Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/29/755672_755673/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:05
29.01.2015 15:23 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка: Вайна ва Украіне ўплывае на Беларусь

Мінск, 29 студзеня. "Вайна ва Украіне ўплывае на Беларусь", — заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 29 студзеня.

Паводле яго слоў, ужо некалькі дзясяткаў тысяч бежанцаў знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. "Нам даводзіцца ратаваць сваіх людзей, гэта ж не чужыя людзі з дзеткамі сюды прыехалі. Гэта нагрузка", — канстатаваў Лукашэнка.

"Нам даводзіцца мяжу вельмі жорстка закрываць. Я вельмі часта пачаў звяртацца да пагранічнага пытання. Я нярэдка праводжу мерапрыемствы ў ваенным плане. Але я галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Я не магу не рэагаваць на падзеі ў Іраку, у Сірыі, прыстасоўваючы свае Узброеныя сілы да сучаснай вайны, робячы высновы. А тут, каля нашага парогу, вайна. Я вымушаны рэагаваць. І гэта каштуе грошай. Але гэта яшчэ не вайна. І самае галоўнае, каб гэтая зараза да нас не прыйшла", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таму, паводле слоў прэзідэнта, ён "вымушаны непублічна ўмешвацца ў гэтыя працэсы".

"Я хацеў бы, каб і Еўропа, якую гэты крызіс нібыта і хвалюе, але не вельмі — гэта не ў іх, і Злучаныя Штаты Амерыкі, якія наогул далёкія ад гэтага крызісу, і Расія, якая вельмі ўцягнута ў гэты крызіс, і Беларусь, якая не ў баку, і існуе рэальная небяспека пераносу гэтых з'яў на тэрыторыю РБ і Расіі, — каб мы разам, аб'яднаўшыся, зрабілі максімум для спынення вайны", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН