Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/29/755829_755837/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:26
29.01.2015 17:19 Палітыка

Пётр Парашэнка заклікаў удзельнікаў кантактнай групы па Украіне правесці тэрміновыя кансультацыі з падпісантамі мінскіх пагадненняў

Мінск, 29 студзеня. Прэзідэнт Пётр Парашэнка 29 студзеня сустрэўся з удзельнікамі трохбаковай кантактнай групы па Украіне — спецпрадстаўніком старшыні АБСЕ Хайдзі Тальявіні, паслом Расіі ва Украіне Міхаілам Зурабавым і былым украінскім прэзідэнтам Леанідам Кучмам.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, падчас сустрэчы адбыўся "абмен думкамі па актуальных аспектах урэгулявання сітуацыі ў некаторых раёнах Данецкай і Луганскай абласцей".

Парашэнка заклікаў удзельнікаў трохбаковай групы неадкладна правесці кансультацыі з падпісантамі мінскіх дамоўленасцяў, практычным вынікам якіх "павінны стаць рашэнні аб неадкладным спыненні агню і адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі судотыку, зафіксаванай у мінскім мемарандуме ад 19 верасня 2014 года, фіксацыя пэўных часавых рамак выхаду бакоў на ўказаную лінію, аднаўленні кантролю Украіны на некантраляваных участках расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы ў Данецкай і Луганскай абласцях і ўкараненне пастаяннага маніторынгу на мяжы з боку АБСЕ, разблакаванні пытання выдачы пацярпелым раёнам Данецкай і Луганскай абласцей тавараў першай неабходнасці і гуманітарнай дапамогі, а таксама значны прагрэс у вызваленні заложнікаў і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца", адзначаецца ў паведамленні.

Як раней паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, "кантактная група паведаміла беларускаму боку пра намер правесці 30 студзеня чарговую сустрэчу" ў Мінску.

Нагадаем, апошні раз кантактная група сустракалася ў Мінску 24 снежня 2014 года.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН