Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/29/755914_755915/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:01
29.01.2015 21:43 Палітыка

Кіраўнік МЗС Украіны: Адзіным шляхам стабілізацыі сітуацыі ў Данбасе з'яўляецца няўхільнае выкананне Масквой мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 29 студзеня. Адзіным шляхам стабілізацыі сітуацыі ў Данбасе з'яўляецца няўхільнае і ўсёабдымнае выкананне Масквой мінскіх дамоўленасцяў, заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін 29 студзеня ў Бруселі на сустрэчы з вярхоўным прадстаўніком ЕС па пытаннях замежных спраў і палітыкі бяспекі Федэрыкай Магерыні.

Паводле звестак прэс-службы ўкраінскага МЗС, сустрэча прайшла перад надзвычайным пасяджэннем Савета ЕС, на якім будзе разгледжанае пытанне аб больш жорсткіх санкцыях у дачыненні да Расіі ў сувязі з артылерыйскім абстрэлам Марыупаля. У выніку трапляння снарадаў у жылыя кварталы загінуў 31 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Чакаецца, што 30 студзеня ў Мінску збярэцца трохбаковая кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, дзе з сярэдзіны студзеня зноў ідуць цяжкія баі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН