Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/01/31/756282_756284/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 12:24
31.01.2015 16:29 Палітыка

Макей і Кучма абмеркавалі магчымыя шляхі неадкладнага спынення кровапраліцця ва Украіне

Мінск, 31 студзеня. Па даручэнні Аляксандр Лукашэнкі 31 студзеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з былым прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, які прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў перамовах трохбаковай кантактнай групы Расія — Украіна — АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

Як паведамляе МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі актуальнае становішча спраў у зоне канфлікту, яго ўплыў на рэгіянальнае і глабальнае міжнароднае становішча. Значная ўвага надавалася магчымым шляхам неадкладнага спынення кровапраліцця і выхаду з крызісу на аснове мінскіх дамоўленасцяў.

"Падкрэсліўшы шчырую зацікаўленасць Беларусі ў найхутчэйшым усталяванні міру на ўкраінскай зямлі, міністр пажадаў поспеху ўдзельнікам перамоў кантактнай групы ў Мінску", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН