Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/01/756379_756380/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:14
01.02.2015 13:21 Палітыка

АБСЕ: Прадстаўнікі Данецка і Луганска заклікалі перагледзець мінскія дамоўленасці

Мінск, 1 лютага. Прадстаўнікі Данецка і Луганска на сустрэчы кантактнай групы 31 студзеня ў Мінску не былі гатовыя абмяркоўваць рэжым спынення агню, але заклікалі да перагляду мінскіх дамоўленасцяў. Такое паведамленне распаўсюдзіла прэс-служба АБСЕ па выніках учарашніх перамоў.

"Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы прыбылі ў Мінск для кансультацый з прадстаўнікамі шэрагу рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Група падрыхтавала дэталёвы план адносна пэўнага ўкаранення мінскага пратакола і мемарандума, якія працягваюць заставацца абавязковай асновай для любога мірнага ўрэгулявання", — гаворыцца ў паведамленні.

"На жаль, падпісанты мінскіх дамоўленасцяў з Данецка і Луганска не ўдзельнічалі, хоць яны былі асабіста запрошаныя кантактнай групай. Іх прадстаўнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы, не мелі паўнамоцтваў абмяркоўваць выстаўленую групай прапанову, — падкрэслівае АБСЕ. — Фактычна яны нават не былі гатовыя абмяркоўваць ажыццяўленне рэжыму спынення агню і адводу цяжкіх узбраенняў. Замест гэтага яны заклікалі перагледзець мінскі пратакол і мемарандум. Сустрэча была адкладзена".

АБСЕ падкрэслівае, што трохбаковая кантактная група застаецца адкрытай да працягу кансультацый у любы час. "У сувязі з сур'ёзным пагаршэннем сітуацыі і ростам колькасці ахвяр група заклікае ўсе ўцягнутыя бакі адказна ўдзельнічаць у выкананні мінскіх дамоўленасцяў без далейшых затрымак", — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, ва ўчарашніх перамовах ДРН і ЛНР прадстаўлялі адпаведна Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дзяйнега, тады як вераснёўскія мірныя пагадненні падпісвалі кіраўнікі гэтых самаабвешчаных рэспублік Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН