Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/02/756435_756436/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:25
02.02.2015 09:49 Палітыка, Грамадства

Кіраўнікі Украіны, Германіі і Францыі расчараваныя вынікам мінскай сустрэчы кантактнай групы

Мінск, 2 лютага. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 1 лютага правёў тэлефонную гутарку з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам.

Як паведамляецца на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Парашэнка, Меркель і Аланд настойваюць на безумоўным і неадкладным спыненні агню, бо працягваецца эскалацыя канфлікту і расце лік ахвяр сярод цывільнага насельніцтва. Суразмоўцы выступілі за вяртанне да ўсіх без выключэння пунктаў мінскіх дамоўленасцяў, бо толькі яны з'яўляюцца асновай для мірнага ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе.

Падчас гутаркі ўзгоднена, што не можа быць ніякіх папярэдніх умоў для правядзення пасяджэння трохбаковай кантактнай групы.

Парашэнка, Меркель і Аланд выказалі расчараванне ў сувязі з тым, што трохбаковая кантактная група не дамаглася прагрэсу на апошнім пасяджэнні ў Мінску 31 студзеня. Прэзідэнт Украіны адзначыў неабходнасць афіцыйнай рэакцыі Расіі як боку мінскіх дамоўленасцяў на зрыў працы кантактнай групы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН