Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/03/756645/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:12
03.02.2015 09:28 Палітыка

Прадстаўнік МЗС Украіны: Адзіны шлях дээскалацыі канфлікту на Данбасе — спыненне падтрымкі Расіяй г.зв. ДНР і ЛНР і адмова ад дадатковых умоў выканання мінскіх дамоўленасцяў

Мінск, 3 лютага. Адзіны шлях дээскалацыі канфлікту на Данбасе — спыненне падтрымкі Расіяй г.зв. ДНР і ЛНР і адмова ад выстаўлення з іх боку любых дадатковых умоў выканання мінскіх дамоўленасцяў. Пра гэта заявіла намеснік міністра замежных спраў Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Алена Заркаль 2 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі ЕС — генеральным дырэктарам дырэктарата Еўракамісіі па пытаннях суседства і перамоў аб пашырэнні Крысціянам Даніэльсанам і кіраўніком групы падтрымкі Украіны Петэрам Балашам.

Даніэльсан і Балаш былі праінфармаваныя аб абвастрэнні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Алена Заркаль заклікала да захавання кансалідаванай пазіцыі ЕС у ацэнцы дзеянняў Расіі па дэстабілізацыі сітуацыі.

Як паведамлялася раней, чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе і сепаратыстаў, якая прайшла 31 студзеня ў Мінску, завяршылася нічым. Баевікі гатовыя гаварыць пра спыненне агню, аднак пры вырашэнні пытання аб адводзе цяжкага ўзбраення патрабуюць браць за аснову фактычную лінію фронту, а не па стане на 19 верасня 2014 года, зафіксаваную ў мінскіх дамоўленасцях. З верасня па студзень пад кантролем баевікоў апынулася каля 500 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Ідуць жорсткія баі ў раёне Дэбальцава, дзе баевікі шляхам стварэння "катла" спрабуюць ліквідаваць выступ і выраўнаваць лінію фронту.

Раней, 15 студзеня, з прапановай адштурхоўвацца ад фактычнай лініі судакранання пры адводзе цяжкага ўзбраення да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі звярнуўся яго расійскі калега Уладзімір Пуцін. Парашэнка  адказаў адмовай, заявіўшы пра неабходнасць выканання падпісаных у Мінску дакументаў.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН