Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/05/757174_757175/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:59
05.02.2015 11:43 Палітыка

МЗС: Беларусь робіць усё для найхутчэйшага вырашэння канфлікту ва Украіне

Мінск, 5 лютага. Беларусь робіць усё, што залежыць ад яе, каб канфлікт ва Украіне як мага хутчэй быў вырашаны, заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык 5 лютага на брыфінгу ў Мінску.

"Што да нашай пазіцыі адносна арганізацыі сустрэч трохбаковай кантактнай групы, яна была адназначна выказаная кіраўніком дзяржавы і пацверджаная нашымі практычнымі дзеяннямі, — сказаў Мірончык. — Беларускі бок робіць усё, што ад яго залежыць, і ўсё магчымае для таго, каб канфлікт на тэрыторыі суседняга, вельмі блізкага нам важнага партнёра Беларусі ва ўсіх сферах узаемадзеяння як мага хутчэй быў вырашаны".

Нагадаем, 31 студзеня ў Мінску адбылася чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Расіі, АБСЕ, а таксама самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Перамовы завяршыліся безвынікова. АБСЕ і Украіна абвінавацілі ў зрыве перамоў сепаратыстаў. Прадстаўнікі ДНР і ЛНР, у сваю чаргу, абвінавацілі ўкраінскі бок.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН