Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/09/757767/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:30
09.02.2015 10:34 Палітыка, Грамадства

У Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ўдакладнілі ўмову правядзення сустрэчы 11 лютага ў Мінску

Мінск, 9 лютага. У Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ўдакладнілі, у якім выпадку адбудзецца раней анансаваная на 11 лютага сустрэча ў Мінску. Як перадае УНІАН, пра гэта паведаміў у Facebook намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы.

Ён удакладніў, што сустрэча стане магчымай толькі ў выпадку яе паспяховай падрыхтоўкі: "Дамовіліся правесці экспертныя кансультацыі ў Берліне прадстаўнікоў МЗС у панядзелак і сустрэчу трохбаковай кантактнай групы ў аўторак пры ўдзеле падпісантаў мінскіх дамоўленасцяў. І вельмі важна — калі гэта падрыхтоўка будзе паспяховай, то ў сераду 11 лютага можа адбыцца сустрэча ў нармандскім фармаце ў Мінску", — напісаў Чалы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН