Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/09/by_media_donbass/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:20
09.02.2015 12:51 Аўдыё

Хто можа спыніць вайну ў Данбасе? Апытанне ў Гродне

Хто можа спыніць вайну ў Данбасе? Ці мае магчымасць Беларусь дапамагчы ў гэтым? Адказвалі жыхары Гродна:

"Трэба добрага агітатара, каб павёў людзей, каб людзі яму паверылі, і вайну спыніць. Ломяць, бомбы кідаюць адзін на аднаго, навошта? Чаго не хапае? Каб Лукашэнка там быў правіцелем, гэта не было б".

"Залежыць ад каго? Гэта трэба, каб усе аб'ядналіся разам краіны, дапусцім Францыя, Германія, Расія. Толькі яны могуць спыніць, я лічу так. Само сабой, Беларусь дала месца сустрэчы, каб пытанне развязаць станоўча".

"Не, вядома, гэта не ў сілах Беларусі. Калі Расія там, па ідэі, Амерыка, то што Беларусь там зробіць? Ды нічога. Адзінае, што з прыстанкам украінцам, якія прыязджаюць, дапамагчы, і ўсё. Гэта бяда ў людзей!"

"Яны павінны самі спачатку разабрацца паміж сабой, данецкая гэтая дзяржава. Узгадніць усё разам. Пакуль яны не падзеляць усё, нічога не будзе".

"Тут такая каша завернутая… Не адгародзіш гэты Данбас ад круглага свету. І я так думаю, чаго рабіць той Амерыцы ў тым Данбасе? Няхай Амерыка са сваімі індзейцамі разбярэцца!"

"Захарчанка, хто ён такі? Трэба іх усіх саджаць к чортавай мацеры. Беларусь? Ну, а што яна можа? Яна й так робіць усё, што можа".

"Я думаю, усе вінаватыя ў гэтым: і Еўропа, і Расія. Штосьці ў іх там не складаецца паміж сабой. Таму і вайна ідзе. Ну, Беларусь, я думаю, што нічога не можа. Ад ягонага голасу нічога не залежыць, там вышэй ужо людзі стаяць за Лукашэнку, высока занадта".

"Ад каго залежыць? Ад людзей, мне здаецца. Ад гэтых, што паднялі бунт, думаю, ад гэтых тэрарыстаў. Яны павінны".

"Наймітаў хай забяруць рускіх, астатнія самі паміж сабой дамовяцца. Наўрад: ад нас нічога не залежыць. А што ён можа зрабіць? Пакрычаць, паабяцаць, а зрабіць усё роўна нічога не зробіць ён, Лукашэнка".

БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН