Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/10/758023_758025/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:13
10.02.2015 10:51 Палітыка

Пасол Украіны: Перамовы ў Берліне прайшлі з некаторымі адчувальнымі вынікамі для наступнай сустрэчы ў нармандскім фармаце ў Мінску

Мінск, 10 лютага. Перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі ў Берліне па вырашэнні канфлікту ў Данбасе былі цяжкімі, але далі вынік для сустрэчы лідараў краін "нармандскай чацвёркі", паведаміў пасол Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік.

"Толькі што закончыліся васьмігадзінныя цяжкія перамовы ў Берліне з некаторымі адчувальнымі вынікамі для сустрэчы лідараў дзяржаў у нармандскім фармаце ў Мінску", — напісаў дыпламат у "Твітэры".

Нагадаем, сустрэча ў Берліне прайшла мінулай ноччу за зачыненымі дзвярамі. Падрабязнасці перамоў прэсе не паведамлялі.

На сераду, 11 лютага, у Мінску запланаваная сустрэча лідараў дзяржаў у нармандскім фармаце па ўкраінскім пытанні з удзелам прэзідэнтаў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі. Сёння, 10 лютага, у Мінску павінна адбыцца сустрэча кантактнай групы па Украіне.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН