Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/10/758107_758109/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 05:54
10.02.2015 16:25 Палітыка

МЗС: Сустрэча кантактнай групы ў Мінску пачнецца пасля 18.00

Мінск, 10 лютага. Пачатак пасяджэння ў Мінску трохбаковай кантактнай групы Украіна — Расія — АБСЕ з удзелам данбаскіх сепаратыстаў пачнецца сёння пасля 18.00, паведамілі БелаПАН у прэс-службе МЗС Беларусі.

Сустрэча пройдзе ў комплексе "Дыпсэрвіс-хол" у Вайсковым завулку.

Перамовы кантактнай групы арганізаваныя напярэдадні сустрэчы лідараў краін "нармандскай чацвёркі" (Украіна, Расія, Германія, Францыя), якая плануецца ў Мінску 11 лютага.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН