Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/10/758157_758158/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 06:30
10.02.2015 17:56 Палітыка

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі праблемы ў межах ЕАЭС і абмяняліся меркаваннямі адносна сітуацыі ва Украіне

Мінск, 10 лютага. Прэзідэнты Казахстана і Беларусі Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай гутарцы абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Як паведаміла 10 лютага прэс-служба прэзідэнта Казахстана, афіцыйныя лідары дзвюх краін звярнулі ўвагу на праблемы ў эканоміках дзяржаў — членаў ЕАЭС, якія патрабуюць сумеснага рашэння.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі пра бягучую сітуацыю ва Украіне.

Назарбаеў выказаў упэўненасць, што перамовы ў нармандскім фармаце, запланаваныя на 11 лютага ў Мінску, дазволяць дасягнуць кампрамісу ў пошуку шляхоў вырашэння ўкраінскага крызісу.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН