Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2015/02/10/758205_758206/
Дата раздрукоўкі: 14.11.2019 06:49
10.02.2015 21:38 Палітыка

Парашэнка і Абама спадзяюцца на прагрэс падчас сустрэчы ў "нармандскім фармаце" ў Мінску

Мінск, 10 лютага. Аб неабходнасці спынення агню на Данбасе і мірнага ўрэгулявання сітуацыі на аснове мінскіх дамоўленасцей заявілі прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка і ЗША Барак Абама ў ходзе тэлефоннай размовы 10 лютага.

Суразмоўцы выказалі надзею на прагрэс падчас саміта ў "нармандскім фармаце" (Украіна—Германія—Францыя—Расія) у Мінску 11 лютага і высока ацанілі намаганні лідараў Германіі і Францыі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага кіраўніка.

Бакі "заявілі аб неабходнасці выканання Расіяй сваіх абавязацельстваў у адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі".

Парашэнка і Абама дамовіліся аб "цеснай каардынацыі далейшых крокаў пасля сустрэчы ў "нармандскім фармаце" ў Мінску".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН